Вы сейчас посещаете
“Польфарма” – найбуйнейшы польскім вытворца лекавых прэпаратаў і актыўных фармацэўтычных рэчываў. Кампанія была заснавана ў 1935 г. і прыватызавана вылучна з дапамогай польскага капіталу ў 2000 г., што абумовіла дынамічнае развіццё і значныя інвестыцыі. Сёння “Польфарма” з'яўляецца міжнароднай фармацэўтычнай кампаніяй - лідарам на рынках Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Кампанія прадастаўляе працоўныя месцы для 7 500 чалавек у Польшчы і на міжнародных рынках.
У “Польфарма Груп” уваходзяць наступныя кампаніі:
“Польфарма Фармасэцікал Ўоркс”
з 2 заводамі ў Польшчы - Старогард Гданьскі і Духніцы паблізу Варшавы
кампанія заснавана ў Польшчы, Варшава, адказвае за збыт і маркетынгавую дзейнасць
Польская фармацэўтычная кампанія з заводам у Серадзу
адзін з найбуйнейшых польскіх
фармацэўтычных вытворцаў з заводам у Варшаве і Новай Дэмбе (Санфарм)
“Акрыхін”
адна з найбуйнейшых расійскіх фармацэўтычных кампаній
“Хімфарм”
вядучы мясцовы фармацэўтычны вытворца ў Казахстане
Кампанія “Польфарма” мае прадстаўніцтвы ў Літве, Украіне, Беларусі, Азербайджане і Ўзбекістане. Кампанія таксама падтрымлівае стратэгічнае супрацоўніцтва ў вобласці рэгістрацыі ў іншых краінах з іспанскай кампаніяй “Фармапроджэктс”. Прадукцыя кампаніі “Польфарма” прадаецца ў больш за 50 краінах свету.
Асартымент прадукцыі “Польфарма Груп” уключае каля 600 прэпаратаў, акрамя таго чакаецца паступленне каля 400 новых прэпаратаў. Кампанія вырабляе шырокі асартымент лекаў, якія адпускаюцца па рэцэпце, і лекаў, якія ўжываюцца пры лячэнні стацыянарных пацыентаў. Кампанія “Польфарма” спецыялізуецца на вытворчасці лекавых сродкаў, якія ўжываюцца пры кардыялагічных, гастраэнтэралагічных і неўралагічных захворваннях. Лекі, якія прадаюцца без рэцэпту (OTC), складаюць значную частку асартыменту кампаніі. Сёння кампанія ў рамках ажыццяўлення сваёй стратэгічнай мэты выходзіць на рынак біафармацэўтычных прэпаратаў дзякуючы сваім партнёрам і адкрыццю ўласных цэнтраў даследаванняў і распрацовак, а таксама заводаў для вытворчасці патэнтаваных біялагічных лекавых прэпаратаў.
Вытворчасць ажыццяўляецца на сучасных заводах, якія адказваюць патрабаванням Належнай вытворчай практыкі (GMP). Кампанія выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі, якія забяспечваюць бяспеку прадуктаў, супрацоўнікаў і навакольнага асяроддзя. “Польфарма” ўвесь час імкнецца ўкараняць новыя рашэнні ў вобласці фармакалогіі, якія дазваляюць бяспечна і эфектыўна задавальняць патрэбы пацыентаў. Кампанія аб'ядноўвае інавацыйныя ідэі ў кожнай галіне сваёй дзейнасці. У 2011 г. кампанія заняла першае месца ў рэйтынгу інавацыйных кампаній у Польшчы.
Дэвіз кампаніі: “Людзі клапоцяцца пра людзей”. Неад'емнай часткай стратэгіі кампаніі з'яўляецца пачуццё сацыяльнай адказнасці. Кампанія з'яўляецца арганізатарам шматлікіх сацыяльных і адукацыйны мерапрыемстваў і папулярызуе здаровы лад жыцця. З 2001 г. дзейнічае Навуковы фонд кампаніі “Польфарма”, які фінансуе самыя цікавыя навуковыя даследаванні ў вобласці фармацыі і медыцыны.
Перайсці да польфарма.сом для выбару краіны/мовы